У Гродне з гарадской бальніцы эвакуіравалі 226 чалавек

226 чалавек эвакуіравалі ў Гродне з гарадской бальніцы. Прычынай стаў дым, на які адрэагавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Высветлілася, што дым з'явіўся з-за кароткага замыкання ў электрашчытавой, якая знаходзілася ў аптэцы на першым паверсе бальніцы. Хворых і наведвальнікаў эвакуіраваў персанал бальніцы.

На шчасце, аперацыйны блок і рэанімацыя без электрычнасці не засталіся, бо знаходзіліся ў суседнім корпусе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі