У Беларусі вынайшлі "кілбасуп". Першую страву ва ўпакоўцы, у якой мы прызвычаіліся бачыць вараную кілбасу, вырабляе Гродзенскі мясакамбінат.
Унутры гэтай "кілбасы" — бульён-жэле, гародніна і мяса. Ёсць розныя смакі: расольнік з мясам, флячкі, суп з курыцай, суп з гароднінай.
Спосаб прыгатавання вельмі просты: разрэзаў, зняў упакоўку паклаў у рондаль з вадой (паўлітра вады на адзін "кілбасуп", падагрэў. І суп гатовы!
Чытачы Еўрарадыё пішуць, што падобныя "кілбасы" распаўсюджаныя ў Польшчы. Там у такім выглядзе прадаюцца флякі. Цікава, што яны ёсць і сярод смакаў, якія прапануе мясакамбінат у Гродне.