У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_2733_eu.jpg.webp?itok=ZDBfv5Gi)
Польскія візавыя цэнтры адкрыліся ў першы дзень вясны ў чатырох гарадах Беларусі. Там можна падаць дакументы на візу, абмінаючы консульства.
У Гродне візавы цэнтр адкрыўся 1 сакавіка а 9-й ранку. Ягоны адрас (Горкага, 89) супадае з адрасам Літоўскага цэнтру, які быў адкрыты год таму. Для зручнасці было абрана тое самае памяшканне. Там жа знаходзяцца эстонскі і венгерскі цэнтры.
Выконваючы абавязкі генеральнага консула Польшчы Збігнеў Прухняк, які быў прысутны на адкрыцці, быў відавочна задаволены ды назваў дату 1 сакавіка гістарычнай для Гродна. Паводле яго слоў, "усё атрымалася вельмі зручна". У цэнтры 19 акенцаў, памяшканне прасторнае. Там можна зрабіць фота, аформіць страхоўку і падаць усе неабходныя дакументы. Кошт паслугі — 15 еўра, не ўлічваючы кошту самой візы ды страхоўкі. У цэнтры ёсць прыбіральні, у тым ліку і для інвалідаў.
Візавыя цэнтры закліканыя разгрузіць чэргі па візы, якія рэгулярна ўтвараліся ў польскіх консульствах.
Як паведамляла Еўрарадыё, акрамя Гродна, аналагічныя цэнтры сёння адчыніліся ў Брэсце, Менску і Гомелі. Дарэчы, дакументы на візу можна па-ранейшаму падаваць і праз консульства.
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2737eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2763eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2784eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2806eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2813eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2824eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2829eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2854eu.jpg)
![У Гродне адкрыўся польскі візавы цэнтр (фотарэпартаж)](/sites/default/files/paragraphs/image/img2870eu.jpg)