У Беларусі 1 сакавіка адкрыюцца 4 візавыя цэнтры Польшчы

У Беларусі 1 сакавіка адкрыюцца 4 візавыя цэнтры Польшчы

У Беларусі 1 сакавіка адкрыюцца 4 польскія візавыя цэнтры — у Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі. Пра гэта ў чацвер заявіў Міхал Хабрас, часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі.

Як інфармуе БЕЛТА, візавы цэнтр у Мінску часова адкрыецца па адрасе вуліца Чыгуначная, 33. Але праз некалькі тыдняў ён пераездзе на пяты паверх гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galileo па вуліцы Бабруйскай каля чыгуначнага вакзалу. У Брэсце візавы цэнтр будзе знаходзіцца па адрасе вуліца Маскоўская, 208А-1, у Гродне — вуліца Горкага, 89, у Гомелі — вуліца Пушкіна, 2. Пазней візавыя цэнтры Польшчы з'явяцца ў Баранавічах, Пінску, Лідзе і Магілёве.

Адзначаецца, што пры падачы дакументаў давядзецца заплаціць консульскі збор у памеры 60 еўра, а таксама сервісны збор — 15 еўра (яго можна аплочваць у беларускіх рублях). Час падачы дакументаў трэба браніраваць на сайце візавага цэнтра альбо па тэлефоне кол-цэнтра.

Па-ранейшаму грамадзяне Беларусі могуць атрымліваць візы і ў польскай амбасадзе, а таксама ў генконкульстве Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі