У Гродне рыхтуецца «рэканструкцыя» Старога моста

У Гродне мясцовыя ўлады збіраюцца зрабіць 4-х палосным Стары Мост, помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.

Стогадовы мост у Гродна хутка часткова зачыніцца, а праз два месяцы пачнецца яго “рэканструкцыя”. Пасля яе ён ужо будзе 4-х палосным. Пра гэта сёння паведаміў мэр Гродна Аляксандр Антоненка. Такім чынам асноўны аўтапаток будзе пушчаны праз старую частку горада: 20 метраў каля Фарнага касцёлу і 15 — каля габрэйскай сінагогі.

На думку мэра мост дазволіць разгрузіць цэнтр горада ад коркаў — “адноўлены” мост павялічыць прапускную здольнасць удвая.

Нагадаем, што некалькі месяцаў таму грамадскасцю Гродна быў распрацаваны альтэрнатыўны план рэканструкцыі, які прадугледжвае захаванне Старога маста. Гэты план быў падтрыманы Міністэрствам архітэктуры і інстытутам “Горадабудаўніцтва”. Аднак гродзенскія ўлады ад яго адмовіліся.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі