У Гродне работнікам прадпрыемства загадалі купіць па тры мяхі торфу

Па 3 мяхі торфу мусяць купіць працаўнікі Гроднааблгазу. Такі вусны загад выдала кіраўніцтва прадпрыемства.
Як паведамляе блог Гродна s13, па ўсёй вобласці на прадпрыемстве "Гроднааблгаз" працуе каля 2 тысяч чалавек. Калі яны набудуць прадукцыю Верцялішкаўскага торфабрыкетнага завода, перададзенага на баланс абласной структуры, дык склады будуць ачышчаныя дзесьці на 18 тонаў. Адзначым, што тры мяхі торфу каштуюць крыху болей за 4 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі