У Гродне п'яны мужчына на BMW збіў дарожны знак і металічную агароджу

У Гродне п'яны мужчына на BMW збіў дарожны знак і металічную агароджу

У Гродне п'яны мужчына на BMW ледзь не пратараніў патрульную "Ніву". Здарэнне адбылося ўдзень 20 сакавіка на вуліцы Перамогі. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, BMW занесла на прамым участку дарогі. Аўтамабіль збіў дарожны знак і чатыры пралёты металічнай агароджы на раздзяляльнай паласе руху. У "Ніву" Дэпартамента аховы, якая ехала на паласе сустрэчнага руху, ледзь не патрапіў адзін з пралётаў агароджы.

Вадзіцеля BMW затрымалі міліцыянеры. Яму 29 гадоў. Высветлілася, што парушальнік ніколі не атрымліваў правы кіроўцы. Ад медасведчання ён адмовіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі