У Гродне прайшоў авiяфестываль (фота, відэа)

Магчымасць палётаць ў небе бясплатна падарылі гродзенцам гродзенскія аматары авіяцыі і абласны аэраклуб. 27 і 28 чэрвеня на пляцоўцы гродзенскага аэрадрома "Караліно" праходзіць фестываль аматараў авіяцыі.

У паветра над возерам Юбілейным узняліся каля 20 лятальных апаратаў з усёй Беларусі: лёгкаматорныя самалёты, аўтажыры, парапланы, аэрастаты і нават верталёт.

Праграму свята адкрылі парашутысты — спартсмены Гродзенскага аэраклуба. Потым іх у небе змянілі парапланерысты. Найбольшую цікавасць у гледачоў з біноклямі выклікалі выступленні лётчыкаў. Яны паказвалі вядомыя паветраныя трукі і нават праляталі амаль над галовамі гледачоў.

Фестываль авіяцыі ў Гродне адрадзіўся пасля шматгадовага перапынку і наведаць яго можна бясплатна. Акрамя забаўляльнай і канцэртнай праграм арганізатары і ўдзельнікі правялі круглы стол на тэму стану і перспектываў развіцця авіяцыі агульнага прызначэння ў Беларусі.

Фота Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі