У Гродне працягваюцца пошукі 5-гадовага хлопчыка

У Гродне працягваюцца пошукі 5-гадовага хлопчыка

У Гродне яшчэ не знайшлі 5-гадовага Міхаэля Якімчыка. Яго маці просіць пра любую дапамогу, інфармуе s13.ru. Раніцай 28 кастрычніка хлопчыка забраў з дзіцячага садка бацька. І іх больш не бачылі. Маці ўвечары таго ж дня звярнулася ў міліцыю. Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама інфармуе, што мужчына не пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Пошук Вітольда Якімчыка і яго сына працягваецца.

Мужчына і раней забіраў з дзіцячага садка сына, у тым ліку і з начоўкай. У яго паводзінах нічога незвычайнага не заўважылі.

У Гродне працягваюцца пошукі 5-гадовага хлопчыка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі