У Гродне пенсіянерка аддала махлярам 200 тысяч долараў — усе зберажэнні сям'і
![Фота носіць ілюстрацыйны характар/ investopedia](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gettyimages-83077314-31d4b4d009f443c8ac37ee30eec32800.jpg.webp?itok=eXpKZr1k)
Фота носіць ілюстрацыйны характар/ investopedia
Пенсіянерка з Гродна аддала тэлефонным ашуканцам 200 тысяч долараў. Распачата крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.
У апошніх чыслах жніўня 84-гадовай жанчыне патэлефанаваў незнаёмец, які прадставіўся "следчым" і абяцаў "дапамагчы" ўнучцы, быццам бы вінаватай у ДТЗ.
26 жніўня пенсіянерка перадала грошы "кур'еру" — больш за 534 тысячы беларускіх рублёў — зберажэнні ўсёй сям'і. Махляр-"следчы" на працягу 4-х гадзін бесперапынна знаходзіўся на сувязі з жанчынай. Западозрыўшы нядобрае пенсіянерка патэлефанавала ў міліцыю.
Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па ч.4 арт.209 КК (махлярства, учыненае асабліва ў буйным памеры).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.