У Гродне пасажыр зняў штаны перад кіроўцам тралейбуса
![У Гродне пасажыр зняў штаны перад кіроўцам тралейбуса](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrodna-1311.jpg.webp?itok=TdLLIA-y)
Пасажыры тралейбуса №8 у Гродне ўвечары 12 лістапада сталі сведкамі незвычайнага відовішча, піша "Гродзенская праўда". Здарэнне адбылося прыпынку транспарту на бульвары Ленінскага Камсамола.
Адзін з пасажыраў тралейбуса хуліганіў і парушаў грамадскі парадак. Пры гэтым ён не рэагаваў на заўвагі, таму кіроўца на прыпынку загадаў мужчыну выйсці. Але ў адказ на гэта пасажыр спусціў штаны і стаў паказваць кіроўцу свае палавыя органы. Нехто з пасажыраў выклікаў міліцыю. Нарад затрымаў скандаліста.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.