У Гродне пачалі рабіць аперацыі па павелічэнні бюста

Раней незадаволеныя сваёй знешнасцю жанчыны ездзілі ў Нацыянальны цэнтр рэканструктыўна-пластычнай мікрахірургіі. Цяпер аперацыю можна зрабіць у Гродзенскім цэнтры прыгожосці і здароўя. Мясцовыя дактары ездзілі на вучобу ў Мінск. У Гродне ўжо зрабілі дзве аперацыі. Адной пацыентцы павялічылі бюст. Другой пры дапамозе імпланта выправілі форму нагі, дэфармаванай ад нараджэння. Можна таксама адкарэктаваць форму носа, зрабіць падцяжку скуры твару і павекаў і іншае. 
Аліна Кашкевіч, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі