У Гродне новую лякарню будуюць на месцы дому стылю мадэрн

У Гродне пачалі будаваць новы хірургічны корпус абласнога дзіцячага шпіталю. Ужо падрыхтаваная дакументацыя па праекце і выкупленае месца, дзе гэты будынак будзе пабудаваны.  На гэты момант для пабудовы гэтага корпуса выдаткавана 14 мільярдаў рублёў. У той жа час на  рэканструкцыю старога корпуса шпіталя і на замену абсталявання за 2006-2007 год была затрачаная тая ж сума.

Нагадаем, што новы корпус гарадзенскага шпіталя паўстане на завулку Рэйманта. На гэтым месцы раней стаялі два дамы, адзін з якіх (зав. Рэйманта №1) пабудаваны ў другой палове 1930-х г. і з’яўляецца цікавым прыкладам двухпавярховага кватэрнага дома з мансардай для польскіх афіцэраў-лётчыкаў, што абслугоўвалі мясцовы аэрадром.

Жыхары з дома высяляцца не хацелі, аднак іх паставілі перад фактам. Гродзенскія гісторыкі  прапаноўвалі гарадскім уладам рацыянальна ўкладаць грошы ў развіццё гэтага раёна: напрыклад, надбудоўваць у двухпавярховых хрушчоўках яшчэ адзін-два паверхі з кватэрамі павышанай камфортнасці. Аднак улады нават не разглядалі гэтую прапанову.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі