У Гродне на балконе знайшлі забітую жанчыну, якая прыехала з Шклоўскага раёна
![У Гродне на балконе знайшлі забітую жанчыну, якая прыехала з Шклоўскага раёна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ant01230407.jpg.webp?itok=TzCW42bq)
У пятніцу ў Гродне на балконе кватэры аднаго з дамоў знайшлі труп жанчыны, ураджэнкі Шклоўскага раёна. Праваахоўнікі высветлілі, што падчас сваркі яе забіў мужчына, з якім яна распівала алкагольныя напоі.
Як інфармуе прэс-служба МУС, загінулай 41 год. Яна нідзе не працавала і не мела сталага месца жыхарства. 46-гадовы затрыманы, мясцовы жыхар, таксама нідзе не працаваў. Раней ён быў асуджаны за нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання.