У Гродне мужчына пагражаў выбухам, патрабаваў самалёт і $2 млн

У Гродне мужчына пагражаў выбухам, патрабаваў самалёт і $2 млн

У Гродне мужчына патрабаваў самалёт і 2 мільёны долараў. Здарэнне адбылося ўвечары 15 красавіка. Жыхар абласнога цэнтра патэлефанаваў у міліцыю на нумар 102 з мабільнага тэлефона. Пагражаў, што ў выпадку невыканання яго патрабаванняў ён узарве сябе, інфармуе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Па інтанацыі і манеры размовы праваахоўнікі зразумелі, што зламыснік знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення. Было высветлена, што ён знаходзіцца ў кватэры шматпавярховіка ў мікрараёне Фолюш. Яго затрымалі. Ніякай выбухоўкі ў кватэры не было. Мужчына заявіў, што на парушэнне закону яго падштурхнуў алкаголь. Якое пакаранне чакае "тэлефоннага тэрарыста", пакуль невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі