У Лідзе хлопец страляў з пнеўматыкі па аўтамабілях і аўтобусах з пасажырамі

У Лідзе хлопец страляў з пнеўматыкі па аўтамабілях і аўтобусах з пасажырамі

У Лідзе нецвярозы 20-гадовы хлопец страляў з пнеўматыкі па аўтамабілях і аўтобусах, у якіх былі пасажыры. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, хулігана затрымалі 8 сакавіка. Стральбу ён вёў з акна кватэры на першым паверсе.

Да прыбыцця міліцыі хлопец паспеў абстраляць адзін легкавы аўтамабіль і тры маршрутныя аўтобусы. У транспартных сродках пашкоджаныя вокны, але ніхто не пацярпеў. Адметна, што ў аўтамабілі на заднім сядзенні знаходзілася дзіця, а куля трапіла ў пярэдняе бакавое шкло. Кіроўца аўтамабіля і выклікаў міліцыю: ён спярша падумаў, што нехта кідаецца камянямі па машынах.

Хулігана затрымалі. Максімальнае пакаранне за такой учынак — пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі