Вы тут

У Гродне дзяўчына замяніла пачак долараў, дасланых з Італіі, на сувенірныя

Гродзенская міліцыя раскрыла незвычайны крадзеж / Reuters

У Гродне міліцыя раскрыла крадзеж амаль двух тысяч долараў з кватэры аднаго з мясцовых жыхароў. Долары яму даслала сястра з Італіі. Мужчына захоўваў іх у шафе. Дадаючы да сваіх зберажэнняў некалькі купюр, ён заўважыў, што ў пачку... сувернірныя долары. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, аператыўнікі высветлілі, што ў мужчыны ёсць маці, якая жыве асобна і мае сядзелку. Апошняй часам дапамагала дачка. На запісах камеры відэаназірання зафіксавана, што менавіта яна выходзіла з пад'езда дома гродзенца за паўгадзіны да Новага года.

Дзяўчына прызналася, што ад бабулі яна даведалася, што яе сын будзе сустракаць Новы год за горадам. Яна незаўважна ўзяла ключ ад яго кватэры і скрала грошы, замяніла іх на сувенірныя. Зламысніца апраўдваецца, што такім чынам хацела дапамагчы маці саўладаць з фінансавымі цяжкасцямі. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу.

mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.