У Гродне аўтамабіль тушылі слоікамі з вадой
![У Гродне аўтамабіль тушылі слоікамі з вадой](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mazda-3012-1.jpg.webp?itok=AV07zN15)
"Мазда" гродзенца Аляксандра нечакана загарэлася проста падчас руху. Здарэнне адбылося зранку 29 снежня на вуліцы Урублеўскага, піша autogrodno.by.
Калі кіроўца пабачыў дым з маторнага адсека, ёнадразу заглушыў аўтамабіль. На дапамогу яму прыйшлі кіроўцы яшчэ шасці аўтамабіляў, якія спыніліся побач. Людзі падбягалі з вогнетушыцелямі і слоікамі з вадой.
Але, кажа Аляксандр, з чатырох вогнетушыцеляў спрацаваў толькі адзін. Рэальная дапамога атрымалася толькі ў мужчын з пяцілітровымі слоікамі вады — яны змаглі збіць полымя. Справіліся з узгараннем супрацоўнікі МНС, якія прыбылі праз 5 хвілін пасля тэлефанавання.