У Гродне асудзілі в’етнамца на 7,5 гадоў за атрыманне хабару

Грамадзянін В'етнама Буй Ван Чыен асуджаны ў Гродне на 7,5 гадоў зняволення. Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабараў ад сваіх суайчыннікаў.
Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі. В’етнамец, які ўзначальваў замежнае прадпрыемства, з 1998 года сістэматычна атрымоўваў ад сваіх суайчыннікаў ад 300 да 700 долараў за накіраванне хадайніцтваў у тэрытарыяльныя ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі аб падаўжэнні тэрмінаў іх часовай рэгістрацыі ў Гродне і Мазыры.

За ўвесь час ён атрымаў хабараў на суму больш чым 77 тысяч долараў.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі