У Гродне адбылася першая прэзэнтацыя беларускамоўных відэакліпаў

У Гродне адбылася першая прэзэнтацыя новых і старых беларускамоўных відэакліпаў «Кліп-марафон» з запланаванай акцыі па гарадах Беларусі. Падчас яе прайшло адмысловае галасаванне - прысутныя абіралі лепшы беларускамоўны кліп. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

«Першае месца з вялізным адрывам заняў кліп гурта "Ультра вожык" «Атлантыда». 2-е месца між сабою падзялілі «Зніч» з кліпам «Крыжы – абярэгі» і «B:N:» - «Канюшня».

Мерапрыемства праходзіла ў межах кампаніі ў абарону беларускіх музыкаў і ладзілася мясцовымі арганізацыямі «Моладзі БНФ» і «Маладога фронту» пры дапамозе культурнай камісіі Партыі БНФ, а памяшканне для мерапрыемства прадаставіла гродзенская арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі».


Адзначым, што прэзэнтацыі «Кліп-марафона» запланаваныя ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і скончацца выданнем адмысловага DVD-дыска з лепшымі кліпамі беларускамоўных гуртоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі