У Гродне 14 лютага пары жаніліся "не па праўдзе" (фота)

Правесці гэты вечар у амурнай абстаноўцы трупа тэатра прапанавала як сем'ям, так і халасцякам, якія шукаюць сваю палавінку. Менавіта для тых, хто ў пошуку, тут арганізавалі латарэю сэрцаў. Кожны госць мог злучыць сваю палову з часткай іншага незнаёмца.

Усіх, хто прыходзіў у тэатр, сустракаў чалавек-абдымка. Перад канцэртам гледачы назіралі за штукаром, танчылі пад скрыпку, даведваліся пра лёс у варажбіткі, а таксама фатаграфаваліся ў касцюмах з вядомых фільмаў пра каханне:"Каханне і галубы", "Знесеныя ветрам", "Вяселле ў Малінаўцы" і інш.

Канцэрт артысты падрыхтавалі таксама з рамантычным ухілам: з песнямі пра каханне, лялечнымі нумарамі і лекцыяй на тэму "Як правільна пакутаваць ад няшчаснага кахання". Выпадковая пара з залы нават змагла выйсці на сцэну і зняцца ў імправізаваным кіно пра Парыж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі