У Гродна затрыманы актывіст выбарчага штабу Някляева Кірыл Семянчук

17 снежня ён стаяў на агітацыйным пікеце на Скідзельскім рынку, а ўвечары павінен быў ехаць начным цягніком да Мінску. Паводле звестак людзей, якія ехалі гэтым жа цягніком, увечары Семянчук быў затрыманы на чыгуначным вакзале.

Алег Калінкоў, давераная асоба Уладзіміра Някляева, даведаўшыся пра гэта, звяртаўся з раніцы 18 снежня ў аддзел транспартнай міліцыі, дзе яму адказалі, што такі грамадзянін не затрымліваўся. Іншыя аддзелы міліцыі г. Гродна далі аналагічную інфармацыю. Цяпер вядома, што Семянчук знаходзіцца ў следчым ізалятары Кастрычніцкага раёну г. Гродна.

Пра гэты факт пастаўлены ў вядомасць назіральнікі ад АБСЕ, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі