У Гродна прывезлі ўнікальны арган за амаль 300 тысяч еўра (фота)

Яго чакалі два гады — ад часу адзначэння 100-годдзя кірхі ў 2012-м.



Арган усталююць унізе кірхі, "каб быў добры кантакт паміж арганістам і гледачамі". Музычны інструмент быў выраблены ў далёкім 1960 годзе. Яго прывезлі з нямецкага горада Франкфурт-на-Майне. Гэта стала магчымым за кошт спонсарскай дапамогі беларуска-нямецкага эканамічнага клуба ў Мінску.



Па словах пастара эвангеліцка-лютэранскай абшчыны Уладзіміра Татарнікава, акрамя агучвання службаў, плануецца праводзіць канцэрты арганнай музыкі з запрашэннем вядомых музыкаў. Ужо выказалі жаданне выступіць арганісты з Беларусі, Расіі, Польшчы і Нямеччыны. Акрамя таго, на аргане будуць праводзіць урокі для школьнікаў.



Першы канцэрт на новым органе плануецца правесці 7 чэрвеня падчас Фестывалю нацыянальных культур. Дарэчы, акустыка ў лютэранскім храме лічыцца ў Гродна адной з лепшых.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі