У Гродна мужчына кінуў петарду ў кампанію падлеткаў, якія яму перашкаджалі
![Петарда](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/photo_2024-06-01_21-48-25.jpg.webp?itok=dY4WNuH7)
Петарда / Скрыншот
У Гродне мужчына скінуў з балкона чацвёртага паверха петарду на кампанію падлеткаў. Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў суботу, 1 чэрвеня.
57-гадовы мужчына кінуў петарду на стол, дзе сядзела кампанія непаўналетніх. Петарда разарвалася, і 16-гадовы юнак атрымаў апёк пляча.
Падлеткі сцвярджаюць, што перад тым ніхто не рабіў ім заўвагаў, і ніякага канфлікту не было. Петарда прыляцела раптоўна.
Калі адбыўся выбух і стала зразумела, што пацярпеў хлопец, мужчына з'ехаў з месца здарэння на машыне. У горадзе і раёне ўвялі план "Перахоп". Неўзабаве мужчыну затрымалі — тады ён расказаў, што падлеткі яму перашкаджалі.
Па факце здарэння праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.