У Грэцыі зарэгістраваная ўспышка рэдкага віруса, ёсць ахвяры

Успышка рэдкага віруса Заходняга Ніла зарэгістраваная ў Грэцыі. Тры чалавекі ўжо памерлі. Апошні смяротны выпадак быў зарэгістраваны ў нядзелю — памёр 79-гадовы мужчына, у якога раней былі праблемы са здароўем. Як паведамляе РІА Новости, агулам выяўлена 22 мяркуемых выпадкі віруса, у 11 выпадках у пацыентаў развіўся энцэфаліт — запаляльны працэс у мозгу. Цяпер у лякарнях Салонік і наваколля знаходзяцца сем чалавек, стан якіх не выклікае засцярогаў, астатнія ўжо выпісаныя.

У панядзелак чакаюцца вынікі лабараторных аналізаў. Яны мусяць пацвердзіць меркаванне лекараў, што дыягназ людзей, якія захварэлі — вірус Заходняга Ніла, які пераносіцца камарамі і можа выклікаць менінгіт і энцэфаліт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі