У Грэцыі праходзіць страйк журналістаў

У аўторак у Грэцыі не выйшлі газеты, маўчыць радыё, тэлеканалы, не друкуе навінаў Інтэрнэт. Краіну ахапіў аднадзённы страйк журналістаў. Замест навінаў радыёстанцыі круцяць музыку, а тэлеканалы — фільмы і відэакліпы.
Страйк запланаваны да раніцы 28 лістапада, таму і ў сераду ў Грэцыі не з'явяцца свежыя газеты. Грэцкія журналісты такім чынам выступаюць супраць рэформы пенсійнай сістэмы, якую абвесціў урад прэм'ера Костаса Караманліса.

Прычыны дзве — прыватная, бо заробак і ашчаджэнні журналістаў рэнтабельныя, а рэформа плануе іх скіраваць у дэфіцытныя фонды, і агульнаграмадская, бо паводле меркавання СМІ, “неразважлівыя дзеянні” ўраду зробяць стратным увесь пенсійны фонд краіны.

Паводле gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі