У горадзе Беразіно ліквідавалі наступствы аварыі, у жыхароў з'явілася вада

Ліквідацыя аварыі ў Беразіно

Ліквідацыя аварыі ў Беразіно / berezino.by

У сераду каля 15-й гадзіны ў горадзе Беразіно Мінскай вобласці ліквідавалі наступствы аварыі, у жыхароў з'явілася вада, піша раённая газета. У адным з раёнаў яшчэ раніцай у аўторак выявілі пашкоджанне вадаправода. Без вады засталіся больш за сотню прыватных і пяць шматкватэрных дамоў (да вечара іх колькасць скарацілася да 60 у прыватным сектары і аднаго шматкватэрнага дома). У раён арганізавалі падвоз вады.

Адзначаецца, што "складанасць работ заключалася ў наяўнасці мноства інжынерных камунікацый, а таксама прамярзання грунта пад тоўстым пластом асфальту праезнай часткі вуліцы". Цяпер водазабеспячэнне "адноўлена ў поўным аб'ёме".

Таксама 10 студзеня ў Мінску ў мікрараёне Малінаўка і ў Віцебску скончыліся рамонтныя працы, у дамы мясцовых жыхароў вярнуліся ацяпленне і гарачая вада. Праўда, віцебскія ўлады анансуюць "аварыйны рамонт" на цепласетках 11 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі