У гомельскім універсітэце эвакуявалі студэнтаў

Як піша "Комсомольская правда", у аўторак уждзень падчас заняткаў у навучальным корпусе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту на скрыжаванні вуліц Перамогі і Кірава адбылося задымленне.



У аўдыторыі ў панэлі кіравання на выкладчыцкім стале, якая мантавалася яшчэ на пачатку 80-х, адбылося кароткае замыканне, па будынку пайшоў дым. Выкладчык эвакуяваў студэнтаў з аўдыторыі. А калі дым пайшоў па ўсім корпусе, заняткі спынілі і ў суседніх аўдыторыях. Да прыбыцця выратавальнікаў з будынка эвакуявалі каля 100 чалавек. Супрацоўнікі ВНУ абясточылі будынак і залілі вогнетушыцелем крыніцу дыму.



У выніку здарэння ахвяраў няма.



Фота — ruselectronic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі