У Гомельскім раёне трапіў пад грузавік і загінуў матацыкліст

У Гомельскім раёне трапіў пад грузавік і загінуў матацыкліст

У Гомельскім раёне трапіў пад грузавік і загінуў матацыкліст. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 21 жніўня на аўтадарозе "Цэнтраліт — Урыцкае — Уваравічы". Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст і грузавік ехалі ў спадарожным кірунку, і першы пайшоў на абгон. Якраз у гэты момант МАЗ паварочваў налева і, каб скараціць шлях, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Ім кіраваў 23-гадовы мужчына. 35-гадовы матацыкліст памёр у хуткай. На месцы працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта і ДАІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі