У Гомельскай вобласці падчас затрымання зламысніка параненыя трое міліцыянераў

У Гомельскай вобласці падчас затрымання зламысніка параненыя трое міліцыянераў

У Гомельскай вобласці падчас затрымання зламысніка параненыя трое міліцыянераў. Як інфармуе прэс-служба Генпракуратуры, крымінальную справу, распачатую ў адносінах мужчыны, ужо накіравалі ў Гомельскі абласны суд. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах: “крадзеж” і “замах на забойства”.

Здарэнне адбылося ў красавіку 2017 года (у якім населеным пункце вобласці яно адбылося, не паведамляецца). Мужчына, які быў у стане алкагольнага ап’янення, разам з іншай асобай патрапіў у чужую кватэру. Адтуль было скрадзена маёмасці на агульную суму 1300 рублёў.

Падчас затрымання мужчына пачаў супраціўляцца міліцыянерам. Ён нанёс ім не менш за 7 удараў нажом “у вобласць жыццёва важных органаў”. Двое праваахоўнікаў атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, адзін — менш цяжкія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі