У Гомелі злавілі прадпрымальніка, што гандляваў марыхуанай
![У Гомелі злавілі прадпрымальніка, што гандляваў марыхуанай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/maryx_1.jpg.webp?itok=HAS4XXao)
У Гомелі затрымалі прадаўца марыхуаны, акурат у момант збыту “тавару”. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, гэта адбылося ля кінатэатра “Кастрычнік” — у прадаўца было болей за 50 грамаў высушанага рэчыва.
Затрыманы — 31-гадовы жыхар Чачэрска, зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Аператыўнікі знайшлі ў яго дома яшчэ 4,5 кг сыравіны, якую ўладальнік расклаў на гарышчы для прасушвання. Экспертыза паказала, што гэта таксама марыхуана.