У Гомелі затрымалі яшчэ пяць чалавек
![Затрыманне ў Гомелі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/gomel.jpg.webp?itok=kSHekYhb)
Затрыманне ў Гомелі / Telegram
У Гомелі затрымалі яшчэ пяць чалавек. Мужчыны кажуць на відэа сілавікоў, што былі падпісаныя на рэсурсы, якія ў РБ прызналі "экстрэмісцкімі". У затрыманнях удзельнічаў АМАП. Як мінімум у адным выпадку сілавікі ламалі дзверы кватэры. Верагодна, некаторых жыхароў Гомеля схапілі на працы.
Што чакае затрыманых, не ўдакладняецца.
Затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі. У Гомелі за "экстрэмізм" нядаўна затрымалі дырэктара IT‑кампаніі. Днямі ў Полацку і Наваполацку схапілі каля 40 чалавек.
![У Гомелі затрымалі яшчэ пяць чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/5_56.jpg.webp?itok=kFz8JhgE)
t.me/viasna96/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.