У Гомелі вывесілі расцяжку аб звальненнях па палітычных матывах

Вечарам 10 красавіка ў Гомелі невядомыя вывесілі расцяжку з тэкстам "КГБ з працы гоніць, Канстытуцыя абароніць?". Палатно шырынёй каля пяці метраў было прымацавана да агароджы карпусоў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны. Раніцай расцяжка знікла.
У лютым актывісты зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" выйшлі з расцяжкай, якая ўтрымлівала аналагічны тэкст, на плошчу Леніна ў Гомелі. Тры ўдзельнікі акцыі былі затрыманыя і аштрафаваныя.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі