У Гомелі ўцякач з “хіміі” 4 месяцы жыў у зямлянцы ў цэнтры горада

Супрацоўнікі гомельскай папраўчай установы адкрытага тыпу затрымалі ў злачынцу, які ўцёк 30 верасня 2007 года. 32-гадовы мужчына чатыры месяцы хаваўся ў зямлянцы ў цэнтры горада.
Як паведаміў начальнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч, у зямлянку ўцякач правёў электрычнасць і каналізацыю. Злачынец глядзеў тэлевізар, слухаў магнітафон і радыёпрымач, чытаў кнігі.

Ён гатаваў сабе ежу, зрабіўшы электрапліту з прасаў, ваду для мыцця падаграваў кіпяцільнікам. Мужчына быў чыста апрануты, паголены, выглядаў цалкам прыстойна. Пры затрыманні ўцякач не супраціўляся. На пытанне, навошта ён збег, адказаў проста: на "хіміі" стала сумна".

Інфармацыя аб прыкладным месцазнаходжанні злачынцы з'явілася ў студзені. Уцекача ўжо спрабавалі затрымаць у раёне яго жытла, на беразе ракі Сож — але ў той раз ён скокнуў у палонку і схаваўся пад лёдам. Зямлянка была дбайна замаскіраваная, і выявіць яе міліцыянтам удалося не адразу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі