У Гомелі ў навагоднюю ноч здзейсніла самагубства 17-гадовая дзяўчына

У навагоднюю ноч у Гомелі 17-гадовая дзяўчына скончыла жыццё самагубствам. Яе цела знайшлі а 6-й гадзіне раніцы 1 студзеня каля 16-павярховага дома ў Савецкім раёне абласнога цэнтра.

Як паведамляе БелаПАН, паводле папярэдняй інфармацыі, яна здзейсніла самагубства, кінуўшыся з агульнага гаўбца шматпавярховага дома. Дзяўчына святкавала Новы год з сяброўкамі. Паміж імі ўзнік канфлікт, і дзяўчына кудысьці ўцякла.

Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце смерці.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі