У Гомелі сёння праходзіць традыцыйны музычны марафон

Сёння ў Гомелі праходзіць марафон цяжкай рок-музыкі "Mass medium festival". Шоў запланавана на восем гадзін на дзвюх пляцоўках Гарадскога цэнтра культуры.
У фестывалі возьмуць удзел 26 рок-калектываў, сярод якіх вядомы гурт ТТ-34, які больш за год не выступаў у родным горадзе. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў арганізатар марафону, лідэр Гомельскага рок-цэнтра, гітарыст мясцовага гурта Rasta Павел Паўліхін.

Паўліхін: “Фестываль традыцыйна гомельскі, праводзіцца сем гадоў запар, з 2000 года. Усе гурты, якія ўдзельнічаюць у фестывалі, адбіраюцца толькі па геаграфічным прынцыпе - усе яны павінны быць з Гомеля”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі