У Гомелі судзяць жыхара Мазыра, які параніў нажом трох міліцыянераў (фота)

У Гомелі судзяць жыхара Мазыра, які параніў нажом трох міліцыянераў (фота)

У Гомелі судзяць жыхара Мазыра, які параніў нажом трох міліцыянераў. У красавіку мінулага года ў прыватным сектары на ўскраіне горада мужчыну спрабавалі затрымаць праваахоўнікі, але ён аказаў ім адчайны супраціў. Міліцыя ведала, што мужчына займаўся адзінаборствамі, можа мець агнястрэльную зброю, таму да аперацыі быў прыцягнуты АМАП.

Падчас затрымання каля дома зламыснік нанёс удары нажом двум амапаўцам і супрацоўніку ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Пацярпелых шпіталізавалі. Жыхара Мазыра абвінавачваюць у здзяйсненні крадзяжу і ў замаху на забойства. Раней ён быў асуджаны, у тым ліку за ўдзел у міжнароднай арганізаванай злачыннай групоўцы. Як адзначае сайт sb.by, мужчына актыўна стараўся адрадзіць “зладзейскія традыцыі”, хацеў стаць лідарам крымінальнага асяроддзя.

У Гомелі судзяць жыхара Мазыра, які параніў нажом трох міліцыянераў (фота)
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі