У Гомелі суддзя тры гадзіны размаўляў з пенсіянеркай, якая абвясціла галадоўку

У Гомелі суддзя тры гадзіны размаўляў з пенсіянеркай, якая абвясціла галадоўку

Старшыня Гомельскага абласнога суда цягам болей як трох гадзін размаўляў з жанчынай, якая абвясціла галадоўку ў будынку суда. Інцыдэнт здарыўся 12 кастрычніка ў зале судовага пасяджэння, дзе разглядалася грамадзянская справа з яе ўдзелам.

Жанчыне 76 гадоў, яна інвалід-калясачнік, паведамляе БелаПАН. Яна патрабавала прыняць законнае рашэнне па грамадзянскай справе з яе ўдзелам і па адміністратыўнай справе яе сына.

Суддзя сустрэўся з пенсіянеркай асабіста і размаўляў з ёй да 20.00, калі яна пакінула будынак суда. Пасля гэтай размовы жанчына адмовілася ад галадоўкі.

Як высветлілася, яна шэсць гадоў судзіцца з-за падзелу зямельнага ўчастка — 2,5 соткі зямлі. Яна не можа спакойна карыстацца зямлёй, бо ўчастак дагэтуль не аформлены належным чынам з-за прававых канфліктаў з суседкай. Пенсіянерка ўпэўненая, што суды займаюцца махінацыямі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі