У Гомелі слесару паставілі калена на шыю і спыталі пра колер беларускага сцяга
![Падчас затрымання / Кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-07/gomel.jpg.webp?itok=hxX_A1k5)
Падчас затрымання / Кадр з відэа
Апублікаванае відэа затрымання сілавікамі супрацоўніка гомельскага прадпрыемства ЗЛіН. На ім відаць, што мужчыну паклалі на зямлю, паставілі калена на шыю і спыталі пра колер беларускага сцяга і пра тое, хто прэзідэнт РБ.
Праваабаронцы пішуць, што затрыманы — слесар Віталь Сваткоўскі. Пазней ён вымушаны быў сказаць, што ставіў "лайкі" на "экстрэмісцкія" пасты ў сацсетках. Мужчыну асудзілі на 25 сутак арышту.
Відэа ў сваім тг-канале апублікаваў ЗЛіН. Сваткоўскі ўжо звольнены.
Як паведамляе gomelspring.org, у Гомелі нядаўна была чарговая аблава. Сілавікі затрымалі не менш за 9 чалавек.
![У Гомелі слесару паставілі калена на шыю і спыталі пра колер беларускага сцяга](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/9_5.png.webp?itok=4RCrO5Mz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.