Вы тут

У Гомелі шматдзетная маці збівала нагамі і рукамі жанчыну-міліцыянера

На відэа МУС відаць, што жанчыну прыкавалі кайданкамі да кратаў

У Гомелі п'яная шматдзетная маці збівала нагамі і рукамі жанчыну-міліцыянера. Як паведамляе сайт МУС (22 верасня ён запрацаваў, 19 дзён быў недаступны), пацярпелая — супрацоўніца інспекцыі па справах непаўналетніх. Распачатая крымінальная справа за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Здарэнне адбылося яшчэ 19 верасня. Педагог наведвала ў інтэрнаце сям'ю жанчыны і заспела яе ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, пра што паведаміла ў міліцыю. Справа ў тым, што яна выхоўвае траіх дзяцей (малодшаму восем месяцаў) ад розных мужчын, шлюб з апошнім скасоўвае. Калі прыйшла камісія ў складзе прадстаўнікоў школы, паліклінікі і міліцыі, жанчына выштурхала іх з пакоя і спрабавала з дзецьмі сысці. Відаць, яе не адпускалі, бо яна накінулася на жанчыну-міліцыянера і нанесла ёй каля дзесяці ўдараў. Зламысніцу затрымалі.

Двое дзяцей цяпер знаходзяцца ў абласным сацыяльна-педагагічным цэнтры, а самы маленькі — у бальніцы. Рашэнне пра іх лёс прыме камісія па справах непаўналетніх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.