У Гомелі пры зносе старога будынку загінуў рабочы
![У Гомелі пры зносе старога будынку загінуў рабочы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/homiel-0209.jpg.webp?itok=tXa8jqpK)
Следча-аператыўная група працуе ў Гомелі на месцы, дзе абрынуўся закінуты будынак склада Гомельскага абласнога тэхнагандлёвага цэнтра "Гарант". Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, пры здарэнні пацярпелі два чалавекі.
Будынак абваліўся, калі рабочыя займаліся яго дэмантажом. На аб'екце працавалі сем чалавек.
Пры аглядзе завалаў знайшлі цела 60-гадовага рабочага ААТ "Гарант". Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначылі судова-медыцынскую экспертызу. Яшчэ адзін 58-гадовы рабочы з ірванай ранай наогі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.
Усе абставіны здарэння высвятляе Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.
Фота: sk.gov.by