У Гомелі пачаўся тыдзень французскага кіно

У рамках супрацоўніцтва кінематаграфістаў гарадоў-пабрацімаў Гомеля і Клермон-Феран 13 верасня ў гомельскім кінатэатры імя Калініна пачаўся міжнародны фэстываль "Відэаформы".  Як паведамляе БелаПАН, на ім будуць паказаныя найлепшыя працы не толькі французскіх аўтараў, але і кінематаграфістаў з Нямеччыны, Аўганістана, Румыніі, ЗША, Швейцарыі. Гэтым мерапрыемствам у Гомелі адкрывецца Тыдзень французскага кіно.

У рамках Тыдня з 15 па 19 верасня будуць паказаныя пяць аўтарскіх працаў французскіх кінематаграфістаў, прадастаўленыя Амбасадай Францыі ў Беларусі. Гледачы змогуць пазнаёміцца з творчасцю французскіх кінематаграфістаў па фільмах "Змена адрасу", "Жыццё ў паветры", "Самія", "Маленькі Іерусалім" і "Зім і кампанія".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі