У Гомелі Nissan наехаў на фанарны слуп, загінуў пасажыр

У Гомелі Nissan наехаў на фанарны слуп, загінуў пасажыр

У Гомелі Nissan Pathfinder наехаў на апору лініі электраперадач, загінуў пасажыр. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ў чацвер прыблізна ў 10:50 на вуліцы Агарэнкі. Легкавік, якім кіраваў 41-гадовы мужчына, раптоўна выехаў на тратуар, дзе і адбылося сутыкненне. Загінулы — брат кіроўцы, яму было 45 гадоў. Ён знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні. Кіроўца атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

Па факце парушэння ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, распачалі крымінальную справу. СК шукае відавочцаў здарэння і запісы відэарэгістратараў.

У Гомелі Nissan наехаў на фанарны слуп, загінуў пасажыр
У Гомелі Nissan наехаў на фанарны слуп, загінуў пасажыр
У Гомелі Nissan наехаў на фанарны слуп, загінуў пасажыр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі