У Гомелі міліцыянты прыкавалі журналіста Жукоўскага кайданкамі да дрэва

У Гомелі міліцыянты прыкавалі журналіста Жукоўскага кайданкамі да дрэва

У Гомелі пасля відэаздымак суда над блогерам Максімам Філіповічам супрацоўнікі ДАІ затрымалі журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага, перадае Радыё "Свабода".

Журналіст з калегамі змог ад’ехаць ад будынка суда на прыватнай аўтамашыне каля двухсот метраў. Пасля гэтага машыну спыніў падпалкоўнік міліцыі, які не назваўся, але запатрабаваў дакументы. Потым міліцыянт запатрабаваў, каб Жукоўскі паехаў у ДАІ — нібыта, раней у Добрушы Жукоўскі парушыў правілы дарожнага руху.

Журналіст на гэта заявіў, што ніякай позвы не атрымліваў і пра парушэнне ПДР у Добрушы чуе ўпершыню. Ён паведаміў, што прыедзе ў ДАІ, аклі атрымае позву. 

Пра далейшае распавёў напарнік журналіста-фрылансера Андрэй Толчын: "Аднак падпалкоўнік стаяў на сваім, выклікаў падмогу. Кастусю начапілі кайданкі, прывязаўшы яго да дрэва. Я здымаў усё на відэа. У мяне адабралі відэакамэру. Я патэлефанаваў на 102, заявіў пра гвалтоўныя дзеянні міліцыянтаў. Камеру мне вярнулі, а Жукоўскага забралі ў ДАІ".

Па словах Толчына, міліцыя пастаянна пераследуе Жукоўскага за яго фрылансерскую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі