У Гомелі кіроўцаў ратавалі ад спёкі (фота)

Апоўдні, калі анамальная спёка дасягае свайго піку, работнікі Чырвонага Крыжа разам з дзецьмі-валанцёрамі раздавалі кіроўцам бутэлькі з вадой. Акцыю падтрымала Гомельскае абласное ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі.

Каб уручыць ратавальную бутэльку і ўлётку з парадамі, як паводзіць сябе ў спёку, яны спынялі не толькі кіроўцаў аўтамабіляў і аўтобусаў, але і матацыклістаў.

Агулам кіроўцам раздалі больш за 200 літраў вады. Сёлета гэта другая "вадзяная" акцыя Чырвонага Крыжа. Тыдзень таму бутэлькі з вадой раздавалі гомельскім будаўнікам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі