У Гомелі хочуць правесці пікет у абарону цяперашніх беларускіх грошай
![У Гомелі хочуць правесці пікет у абарону цяперашніх беларускіх грошай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/592648215ria600.jpg.webp?itok=Y1pul-lJ)
У Гомелі хочуць правесці пікет у абарону цяперашніх беларускіх грошай. Заяўку ў гарвыканкам падалі грамадскія актывісты Уладзімір Кацора і Уладзімір Няпомняшчых, інфармуе Радыё Свабода.
Няпомняшчых кажа, што з дапамогай вулічнай акцыі робіцца спроба звярнуць увагу ўладаў і грамадства "на недапушчальнасць пасля правядзення дэнамінацыі знішчэння і пахавання грашовых купюраў узору 2000 года". Ён мяркуе, што магчымы новы віток інфляцыі і Нацбанку давядзецца ўжо на новых грошах "дапісваць нулі". Таму і варта захаваць старыя купюры, каб пасля іх "вярнуць", кажа актывіст.
Гарвыканкам заяву яшчэ не разгледзеў.
Нагадаем, у ліпені 2016 года ў Беларусі мусіць адбыцца дэнамінацыя. Ужо прэзентаваныя новыя грошы, якія з'явяцца ў абароце замест цяперашніх.
Фота: ria.ru