У Гомелі два чалавекі атруціліся сурагатным алкаголем

Два выпадкі атручэння у цяжкай ступені сурагатным алкаголем зарэгістраваныя цягам апошніх сутак у Гомелі, паведамляе БелаПАН. Першым пацярпелым стаў 49-гадовы мужчына з пасёлку Ільіч, які трапіў у рэанімацыю з хімічным апёкам стрававода і страўніка. З яго словаў, ён у той дзень выпіваў з суседам, але што менавіта ён піў — невядома. Другая ахвяра сурагатнага алкаголю — 34-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Яго таксама прывезлі ў лякарню з вострым атручэннем сурагатным алкаголем у коме 2-3 ступені. Цяпер міліцыя высвятляе абставіны гэтага здарэння.

У Гомельскай вобласці штогод ад сурагатнага алкаголю паміраюць 300-400 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі