У Гомелі агучаны прысуд за раскіданыя металічныя "яжы"

У Гомелі агучаны прысуд за раскіданыя металічныя "яжы"

У Гомелі агучаны прысуд за раскіданыя металічныя "яжы". 63-гадовы мужчына асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму. Яго крымінальную справу разглядаў суд Савецкага раёна, піша "Гомельская праўда".

У судзе было агучана, што 3 лютага 2022-га мужчына раскідаў не менш за 66 металічных "яжоў" на паркоўцы каля абласной ДАІ. Наступная акцыя была 5 лютага ў іншым месцы, дзе было пакінута 11 "яжоў". Але ў апошнім выпадку былі прабітыя па два колы ў трох "хуткіх". Абвінавачаны заявіў, што адбылася выпадковасць ("чыстае глупства, дурасць... паскудная справа"), бо ён "паляваў" выключна на аўтамабілі сілавікоў. "Яжы" раскідаў каля аддзялення міліцыі, але не ведаў, што ў тым жа будынку знаходзіцца падстанцыя хуткай дапамогі.

Таксама сцвярджаецца, што яшчэ ў 2019-м мужчына раскідаў каля абласной ДАІ амаль тры дзясяткі "яжоў". Тады быў пашкоджаны асабісты аўтамабіль адной з супрацоўніц. Выканаўцу па "гарачых слядах" не знайшлі.

У судзе мужчына расказаў, што "яжы" вырабляў на лецішчы з дапамогай зварачнага апарата. Каб яны зліваліся на праезнай частцы са снегам, ён фарбаваў металічныя канструкцыі ў белы колер.

Што падштурхнула жыхара Гомеля на падобную "вайну" з ДАІ? Выданне піша, што мужчына меў да даішнікаў прэтэнзіі з-за вялікага штрафу за пратэрмінаваныя правы і за неаднаразовае прыцягненне да адказнасці за непраходжанне тэхагляду. Цяпер жа ён раскайваецца і цалкам прызнае віну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі