У Глыбокім паставяць помнік вішні

Менавіта ў гэты дзень у Глыбокім распачнеццца Вішнёвы фэст. Вышыня помніка складзе больш за 2 метры, аўтарам скульптурнай кампазіцыі з’яўляецца мастак з Віцебска Іван Казак.


Скульптура будзе ўяўляць цыліндрычную тумбу, на якой будзе размешчаная галінка са спелымі вішнямі. Як паведамілі ў аддзеле ідэалогіі Глыбоцкага райвыканкама, скульптура будзе зроблена з сілуміна — сплава, які валодае высокімі ліцейнымі і кіслотаўпорнымі ўласцівасцямі. Зараз помнік знаходзіцца ў ліцейнай майстэрні.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі