У Глыбокім 33-гадовага дармаеда абавязалі плаціць аліменты сваім бацькам

У Глыбокім 33-гадовага дармаеда праз суд абавязаў плаціць аліменты яго старым бацькам. Сёлета маці мужчыны напісала заяву ў пракуратуру, каб паўплываць на сына. Той не працаваў і не хацеў нікуды ўладкоўвацца, жыў у кватэры бацькоў-пенсіянераў, харчаваўся за іх кошт і не думаў плаціць за камунальныя паслугі.  

Урэшце старыя стаміліся ўтрымліваць сына-лайдака. Суд Глыбоцкага раёна пастанавіў, што працаздольны мужчына штомесяц будзе выплачваць бацьку і маці аліменты — па 42 рублі кожнаму.

Як піша TUT.by, такое рашэнне суда — рэдкасць і ці не адзіны выпадак за апошняе дзесяцігоддзе. Яго прынялі на падставе Кодэксу аб шлюбе і сям’і, паводле якога паўналетнія дзеці абавязаныя клапаціцца аб сваіх непрацаздольных бацькоў.

Калі сын не будзе выконваць рашэнне суда, яго могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.